НЕ - ВАЙНЕ!
309

«Пераехаўшыя»: Гісторыі рэлакацый журналістаў і журналістак у розныя краіны. Кожную сераду а 19:00

04.10.2022 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Два апошнія гады параскідалі беларускіх медыйшчыкаў і медыйшчыц па свеце. Наша журналістыка сёння робіцца не толькі з Менску, але і з Вільні, Варшавы, Прагі, Кіева, Батумі, Берліна і многіх іншых гарадоў.

- Якія адрозненні побыту, легалізацыі, жыцця і працы ў розных краінах?
- Як уладкавацца, знайсці сяброў, аднадумцаў, арганізаваць свой куток на чужыне?
- Дзе шукаць натхненне працягваць? - Як гэта – быць беларускім журналістам ці журналісткай у незнаёмай краіне?

БАЖ запускае цыкл анлайн-сустрэч з калегамі і каляжанкамі па ўсім свеце. 

Кожную сераду мы сустракаемся ў Zoom, дзе калегі будуць дзяліцца ўласным досведам, а мы ўсе будзем мець магчымасць задаваць пытанні, дзяліцца гісторыямі, лайфакамі і парадамі.

Першая сустрэча – серада, 5 кастрычніка, 19:00 па менскім часе.

Госці: Юлія Альгерчык з Нарвегіі і Марыя Грыц з Беластока.

Простая РЭГІСТРАЦЫЯ

Юлія Альгерчык з Сёуды, Нарвегія
Раскажа, чаму нарвежцы здзіўляюцца, калі даведваюцца, што Юля працуе «сапраўднай» журналісткай.
Пра кошты жыцця ў адной з самых дарагіх краінаў Еўропы і не прастую легалізацыю, пра стаўлення да беларусаў і Беларусі.
Дзе браць натхненне і як спраўляцца, калі твае калегі сядзяць?
І як рабіць беларускую журналістыку, знаходзячыся за 2 тысячы кіламетраў ад Беларусі?

Марыя Грыц з Беластоку, Польшча.
Уцякаць ад бамбавання, 25 кіламетраў несці дзіця на руках да мяжы, каб выратавацца – Марыя Грыц ведае пра тое, як двойчы за адзін год стаць бежанкай і дзе потым знайсці сілы, каб ладзіць жыццё зноўку, каб застацца ў прафесіі.
Чаму менавіта Беласток? З якімі цяжкасцямі давялося сутыкнуцца і пры легалізацыі, і пры ўладкаванні дзіця ў садок?

Для ўдзелу, калі ласка, ЗАРЭГІСТРУЙЦЕСЯ. Спасылка для ўваходу прыйдзе на пазначаную Вамі электронную пошту.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!