4368

Пайшоў з жыцця Аляксей Кароль

14.09.2015 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

12 верасня пайшоў з жыцця Аляксей Сцяпанавіч Кароль – сябра ГА “БАЖ”, галоўны рэдактар недзяржаўнай газеты “Новы час”, гісторык і палітолаг.

Нядаўна спадар Аляксей адзначыў 70-гадовы юбілей.

«Цягам года сп. Кароль змагаўся з ракам лёгкіх, але працягваў актыўна ўдзельнічаць у працы рэдакцыі і грамадскім жыцці Беларусі», – гаворыцца ў рэдакцыйным артыкуле на сайце «Новага часу». – Апошнія тры месяцы сп. Кароль правёў у сям’і сына ў Сінгапуры, дзе праходзіў курс лячэння».

Калегі нагадваюць, што ў чэрвені гэтага года выйшаў у свет аўтарскі дакументальны фільм Аляксея Караля “1990-я: Як гэта было, і які шлях мы не прайшлі”.

Пахаваюць Аляксея Караля ў Мінску. Дату і месца мемарыяльнай службы паведамяць пазней.

Усіх, хто хацеў бы падзяліцца ўспамінамі пра яго, просяць дасылаць тэксты на адрас рэдакцыі alstepster@gmail.com

ГА «БАЖ» шчыра смуткуе разам са сваякамі і сябрамі Аляксея Сцяпанавіча. Вечная памяць добраму чалавеку.

Дачка Аляксея Караля Ірына Віданава: «Тата адышоў лёгка, у сьне»

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!