367

Пайшла з жыцця выкладчыца факультэта журналістыкі БДУ Марыя Карповіч

27.02.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", Фота: Вольга Хвоін

Пайшла з жыцця Марыя Пятроўна Карповіч —  дацэнт кафедры тэорыі і метадалогіі журналістыкі журфака БДУ.

Пра гэта паведамляе сайт journ.bsu.by

Марыя Пятроўна Карповіч чытала курсы “Тэорыя і практыка рэдагавання”; “Журналісцкая дзейнасць у інфармацыйным агенцтве”.

Выпускнікі журфака памятаюць яе як прафесійнага, строгога, разумнага і справядлівага выкладчыка.

Развітанне з Марыяй Пятроўнай Карповіч адбудзецца 28 лютага ў 18.00 па адрасе: Кульман, 33А, жалобная VIP-зала.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!