Павераны ў справах ЗША Роберт Райлі сустрэўся з прадстаўнікамі ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" і незалежнымі журналістамі, каб прадэманстраваць салідарнасць з імі і іх калегамі ў Беларусі і па ўсім свеце.
Спадар Райлі падкрэсліў прыхільнасць да свабоды слова і адзначыў асаблівую важнасць выканання правоў журналістаў.
Напрыканцы сустрэчы Павераны ЗША ў Беларусі Роберт Райлі паабяцаў уважліва сачыць за сітуацыяй са свабодай слова ў Беларусі.