250

Павел Мажэйка на волі!

29.03.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Журналіста Паўла Мажэйку вызвалілі з ізалятара з фармулёўкаю: «зніклі падставы для затрымання».

Аднак следчыя сказалі, што выклікаць зноў яго могуць у любы момант, паведамляе "Белсат".

Павел Мажэйка, вядомы беларускі журналіст, з'яўляецца кіраўніком прыватнай установы «Цэнтр гарадскога жыцця», дзе адбывалася выстава мастака Алеся Пушкіна.

Раніцай 26 сакавіка Мажэйку выклікалі на допыт у Гарадзенскую пракуратуру, з якой дадому ён не вярнуўся, бо быў змешчаны пад арышт. Нагодай для пачатку крымінальнай справы па артыкуле 130 КК стала тое, што 19 сакавіка на выставе карцін Пушкін змясціў партрэт удзельніка пасляваеннай антысавецкай партызанкі Яўгена Жыхара з аўтаматам на плячы.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!