1080

Павел Лёгкі: Да другога чытання ў парламенце ў законапраекце аб СМІ могуць адбыцца змены

27.04.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Заканадаўства ў галіне СМІ

Міністэрства інфармацыі абяцае да другога чытання разглядзець прапановы Беларускай асацыяцыі журналістаў і прадстаўнікоў медыясектара да паправак у Закон аб СМІ. Пра гэта на прэс-канферэцыі ў Мінску заявіў намеснік міністра Павел Лёгкі.

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/f_0.jpg

— Ужо было выказана шмат прапаноў і заўваг да законапраекта, які цяпер  разглядаецца ў Палаце прадстаўнікоў. Зараз ідзе спакойная адпрацоўка ўсіх заўваг і прапаноў. Праца ідзе як у Міністэрстве інфармацыі, так і ў профільнай камісіі, — заявіў намеснік міністра.

— Праца гэта не кулуарная, да яе будуць прыцягвацца і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, але ўжо ў спакойным рэжыме. У фармаце круглага стала, у фармаце працоўных груп будуць абмяркоўвацца канкрэтныя дэталі.

Будуць абмяркоўвацца заўвагі і прапановы, якія прадстаўленыя ў тым ліку і Беларускай асацыяцыяй журналістаў, і шэрагам нашых дэпутатаў, і журналістамі — людзьмі, якія палічылі неабходным выказацца ад імя грамадскасці наконт дадзенага закона. Таксама ёсць пэўныя заўвагі з боку дзяржаўных арганізацый, з боку дзяржаўных СМІ.

Цяпер праект закона праходзіць важны этап дэтальнай адпрацоўкі ўсіх заўваг і прапаноў. Я не выключаю, што да другога чытання ў праекце закона адбудуцца пэўныя змены, і ён будзе прадстаўлены не ў тым выглядзе, у якім праходзіў першае чытанне, — дадаў намеснік міністра.

Нагадаем, 19 красавіка Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні законапраект, які прадугледжвае ўнясенне сур’ёзных зменаў у заканадаўства аб СМІ.

Напярэдадні гэтага Беларуская асацыяцыя журналістаў, прадстаўнікі медыясупольнасці, а таксама дэпутат Ганна Канапацкая накіравалі ў профільную камісію Палаты прадстаўнікоў свае істотныя заўвагі адносна законапраекта з просьбай дапрацаваць яго і правесці з журналісцкай супольнасцю шырокае абмеркаванне паправак.

Аднак пакуль беларускія ўлады гэтага не зрабілі.

БАЖ накіраваў кожнаму дэпутату парламента свае заўвагі і прапановы адносна закона аб СМІ

Предложения представителей белорусского медиасообщества по поводу поправок в Закон «О средствах массовой информации»

Депутат Анна Канопацкая опубликовала свои поправки в проект закона о СМИ