Патрабуецца спецыяліст/ка па сувязях з грамадскасцю ў Цэнтр шведскіх даследаванняў

slide-0.jpg

Вакансія - спецыяліст/ка па сувязях з грамадскасцю ў Цэнтр шведскіх даследаванняў. Занятасць - паўстаўкі (Мінск). Асноўныя патрабаванні: вопыт працы ў сферы камунікацыі і PR, абавязковае веданне рускай і англійскай моў. Дасылайце рэзюмэ на info@swedishcentre.org да 30 чэрвеня 2019 (уключна).

Асноўныя абавязкі:

  • стварэнне кантэнту для сайта і сацыяльных сетак Цэнтра

  • размяшчэнне і абнаўленне інфармацыі на сайце і ў сацыяльных сетках

  • распрацоўка і ажыццяўленне PR плана

  • развіццё кантактаў з знешняй і ўнутранай аўдыторыяй Цэнтра

  • удзел у арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў

Патрабаванні:

  • Вопыт працы ў сферы камунікацыі і PR

  • Абавязковае веданне рускай і англійскай моў

  • Веданне беларускай мовы пажадана

  • Веданне шведскай мовы будзе перавагай

  • Добрыя навыкі камунікацыі, планавання і арганізацыі

  • Навыкі працы з сацыяльнымі сеткамі і мэнэджментам сайта

  • Крэатыўныя ідэі для стварэння кантэнту

Крыніца: swedishcentre.org