Адрас:
Офіс БАЖ, вул.Кальварыйская 16, офіс 265 (4 паверх)
Пасяджэнне Рады ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" пройдзе 12 верасня а 12 гадзіне у офісе арганізацыі г.Мінск, вул.Кальварыйская 16, офіс 265 (4 паверх).
Парадак дня: 1. Справаздачы і абмеркаванне дзейнасці арганізацыі па накірунках працы; 2. Інфармацыя. 3. Цырымонія ўганаравання лаўрэатаў конкурсу "Вольнае слова". Цырымонія распачнецца пасля перапынку а 14:00.
Прысутнічаць на пасяджэнні можа любы сябра арганізацыі.