152

Пасьля трох дзён зьняволеньня вызвалілі з ізалятара журналіста інтэрнэт-выданьня 6tv.by Аляксандра Сабалеўскага

16.09.2020 Крыніца: "Радыё Свабода"

Судзьдзя Ленінскага суду Тацяна Касьцюк накіравала справу «на дапрацоўку».

Затрымалі журналіста 13 верасьня, калі ён асьвятляў Марш герояў. Сваё зьняволеньне Сабалеўскі назваў выкраданьнем і перашкодай журналісцкай дзейнасьці, а распачатую справу — «поўнай лухтой». Ён кажа, «гэта нават убачыла судзьдзя».

На разгляд справы Сабалеўскага не прывезьлі. Узяліся судзіць празь відэасувязь, але празь 10 хвілін судзьдзя спыніла працэс. Журналіста падвезьлі да будынку суду, бо, паводле яго, міліцыянты ехалі па сваіх справах у пракуратуру.

Потым «канвой» завез яго ў абласное ўпраўленьне судовых экспэртызаў, там сфатаграфавалі «ўва ўсіх ракурсах», узялі адбіткі пальцаў — і вызвалілі

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!