584

Пасля скандалу галоўны рэдактар «Медузы» падаў у адстаўку

09.11.2018 Крыніца: "Наша Ніва"

Адстаўка Івана Калпакова звязаная з абвінавачваннямі, якія выставіла супраць яго жонка аднаго з супрацоўнікаў выдання. Абвінавачанні тычыліся таго, што п'яны рэдактар «Медузы» на карпаратыве памацаў за ягадзіцы жонку калегі.

На пасяджэнні рады дырэктараў «Медузы» раней было прынята рашэнне аб тым, што Калпакоў застанецца галоўным рэдактарам, але пазней ён самастойна прыняў рашэнне пра адстаўку.

Пра гэта ён напісаў сваім фэйсбуку. «З гэтай хвіліны я не галоўны рэдактар «Медузы». Я сыходжу, бо не бачу іншага выйсця. Бо так будзе лепш для «Медузы», — напісаў ён.

В.а. галоўнага рэдактара стала Таццяна Яршова, яна раней займала пасаду намесніка галоўнага рэдактара «Медузы».