268

Пасля пяцісуткавага арышту з ІЧУ выйшаў на волю глыбоцкі блогер і грамадскі актывіст Яраслаў Берніковіч

23.09.2020 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

18 верасня суддзя Глыбоцкага раённага суда Людміла Вашчанка пакарала  Яраслава Берніковіча васьмю суткамі арышту па абвінавачанні ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў Глыбокім паводле арт. 23.34 КаАП. Суддзя залічыла тэрмін знаходжання ў ізалятары да суда, таму па выніку адседзець ён павінен быў 5 сутак.

Блогер меркаваў, што яго прызнаюць вінаватым, таму прыйшоў у суд адразу  з «трывожным» пакетам.

Паводле слоў Яраслава Берніковіча, умовы ўтрымання ў ІЧУ былі  такія, як і раней, акрамя негатыўнага стаўлення да яго з боку начальніка глыбоцкай міліцыі Валерыя Круклінскага.  Да таго ж гэтым разам да яго ў камеру падсялілі чалавека,  які вядзе асацыяльны лад жыцця, так званага бамжа.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!