НЕ - ВАЙНЕ!
221

Пасля поўнага заняпаду стаў ажываць «Магілёўсаюздрук»

01.11.2022 Крыніца: Наша Ніва

З канца кастрычніка сталі аднаўляць працу асобныя кіёскі «Магілёўсаюздруку» ў Магілёве, Бабруйску, Чавусах. Супрацоўнікі сеткі нясмела выказваюць аптымізм, што да канца года адновяць працу некалькі дзясяткаў гандлёвых пунктаў прадпрыемства, піша Магілёў.Media.

Шматлікія кіёскі прадпрыемства не працавалі з чэрвеня-ліпеня гэтага года. У жніўні кіраўніцтва ААТ «Магілёўсаюздрук» падало хадайніцтва ў суд аб прызнанні банкруцтва з-за вялікіх запазычанасцяў. Тады ж быў прызначаны крызісны кіраўнік, а «Магілёўсаюздрук» узяў курс на вяртанне пазык крэдыторам.

У 2022 годзе «Магілёўсаюздрук» стаў паступова закрываць свае гандлёвыя пункты. Паліцы ж многіх з аб’ектаў гандлю, якія засталіся, стаялі напаўпустымі, бо з-за фінансавых цяжкасцей прадпрыемства не магло закупаць папярэдні асартымент тавараў.

У выніку, калі па стане на студзень 2018 года «Магілёўсаюздрук» меў гандлёвую сетку з 224 пунктаў розных відаў, то на жнівень 2022 года засталося толькі 43 аб’екты ў Магілёве, Бабруйску і Чавусах, ды і тыя да верасня зачыніліся. Наколькі будзе працяглае і трывалае цяперашняе аднаўленне — пакажа час.

Чытаць яшчэ:

Журфак БГУ сократит количество специальностей

Прокуратура рассказала, в чем обвиняют экс-главу президентского пула ОНТ Дмитрия Семченко. Ему грозит до пяти лет заключения

Минского блогера и экс-сотрудника ОНТ повторно осудили на два года

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!