308

Пасля ператрусу затрымалі блогерку Насту Пілюгіну і яе хлопца

30.07.2021 Крыніца: Наша Ніва

Учора раніцай у Мінску затрымалі блогерку Насту Пілюгіну, вядоўцу падкасту dzigital. Каля 11-й Наста выйшла з дому да машыны, якая стаяла ў двары, па ноўтбук, і знікла.

З дапамогай праграмы «лакатар» на айпадзе яе хлопец убачыў, што яна недзе на завулку Казлова (там знаходзіцца Упраўленне КДБ па Мінску). 

Пасля 17 гадзін Наста патэлефанавала свайму хлопцу Уладзіславу і сказала, што едзе дадому.

Але да іх дадому прыйшлі сілавікі з ператрусам.

Пасля гэтага Уладзіслаў стаў недасяжны. Ператрус адбываўся да вечара, пасля чаго зноў затрымалі Анастасію і яе хлопца Уладзіслава Піртаня.

Прычыны затрымання і іх месцазнаходжанне пакуль невядомыя.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!