856

Пасля цяжкай хваробы пайшоў з жыцця Генадзь Кеснер. Развітанне ў пятніцу

02.12.2021 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

У Мінску пасля цяжкай хваробы пайшоў з жыцця сябра Рады Беларускай асацыяцыі журналістаў, вядомы беларускі журналіст Генадзь Кеснер.

Многія гады Генадзь працаваў у недзяржаўных медыя, быў адным з першапраходцаў незалежнай радыёжурналістыкі ў Беларусі, станавіўся лаўрэатам журналісцкіх конкурсаў і ўзнагарод.

Беларуская асацыяцыя журналістаў глыбока смуткуе з нагоды смерці нашага любімага калегі і выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім Генадзя...

Развітанне з Генадзем Кеснерам пройдзе ў пятніцу з 14:00 да 14:45 у рытуальнай залі на вуліцы Кульман, 33А у Мінску. Пасля гэтага калегу пахаваюць на Заходніх могілках.

Сяргей Пульша: «Гена, ты куды? Мы недаразмаўлялі!»

Генадзь Кеснер: На знак салідарнасці з намі Мінск скалануўся ад рову клаксонаў. А мы проста заплакалі…

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!