896

Пасля акцыі ў Маладзечне затрымлівалі карэспандэнта БелаПАН Сяргей Каралевіч

10.03.2017 Крыніца: Прэс-служба “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

Пасля акцыі пратэсту ў Маладзечне разам з апазіцыйнымі палітыкамі быў затрыманы карэспандэнт інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Сяргей Каралевіч. Журналіст правёў у міліцыі каля двух гадзін.

— Пасля мерапрыемства апазіцыйныя палітыкі пайшлі да машыны, а я вырашыў іх суправаджаць. У гэты час усіх затрымалі, — паведаміў журналіст прэс-службе ГА "БАЖ".

Пасля гэтага Каралевіча даставілі ў аддзяленне міліцыі, дзе ўзялі тлумачэнні адносна працы на акцыі. Журналіст прад'явіў рэдакцыйнае пасведчанне і патлумачыў, што знаходзіўся на заданні рэдакцыі.

Прыкладна праз 2 гадзіны пасля затрымання Сяргея Каралевіча вызвалілі без складання пратаколаў. Журналіст гаворыць, што міліцыянты паводзілі сябе з ім карэктна, узялі тлумачэнні і адпусцілі. Скардзіцца на дзеянні міліцыянтаў Каралевіч не плануе.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!