394

Пасьля 27-дзённага арышту выйшаў на волю журналіст Яўген Меркіс

11.10.2020 Крыніца: "Радыё Свабода"

Пакаранне ён адбываў у Брагіне.

Журналіста Яўгена Меркіса затрымалі 14 верасьня і пакаралі арыштам на 15 сутак, а потым «дадалі» «недаседжаныя» ў жніўні 12 сутак. Частку пакараньня ён адбываў у брагінскім ізалятары. Меркіс лічыць, што яго пакаралі за актыўнае асьвятленьне пратэстаў у Гомлі.

«Шмат чытаў, пісаў лісты, займаўся спортам, распавядаў „сукамэрнікам“, пра гісторыю, актывізм. У Брагіне стаўленьне чалавечнае, у адрозьненьне ад гомельскага ІЧУ», — расказаў Меркіс

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!