НЕ - ВАЙНЕ!
336

Партрэты зняволеных беларусак: у Інстаграме з'явіўся праект "Палітвязынкі"

28.07.2022

Яго заснавалі журналістка Яўгенія Доўгая і мастачка Ганна Татур. Пад кожным партрэтам — гісторыя палітзняволенай жанчыны.

Зараз на старонцы instagram.com/politvyazynka можна пабачыць 23 гісторыі пра моцных духам жанчын. 

Сярод партрэтаў выява Ганны Ільіной з Магілёва, якая ў 2020-м годзе была актывісткай у выбарчай групе кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі.Яна атрымала 3 гады калоніі агульнага рэжыму і зараз адбывае пакараннне ў жаночай калоніі ў Гомелі. Дома яе чакае непаўнагадовы сын.

І выпускніцы медытынскага ўніверсітэта Аланы Гембрамарыям, якая была ў 2020-м прадстаўніцай Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і студэнтаў. Ёй прысудзілі 2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

А таксама пенсіянеркі, былой настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Эмы Сцепулёнак, якой за каментар у сацыяльных сетках пагражае да 6 гадоў пазбаўленя волі.

У Беларусі на сення больш за 140 палітвязняў-жанчын. 

Чытайце яшчэ: 

«Без незалежнай журналістыкі быў бы канец грамадства». Як змяніліся беларускія медыі пасля пратэстаў

«Арыштавалі піяніна, якое мне купілі бацькі ў першай клясе». У журналіста Ігара Лосіка апісалі маёмасьць

Мальчик из Латвии, который взял интервью у Лукашенко, остался в Беларуси

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!