2034

Парталу Kraj.by 1 студзеня споўнілася 5 гадоў

01.01.2016 Крыніца: Галоўны рэдактар kraj.by Святлана Цішко для www.baj.by

Партал Кraj.by пачаў працаваць 1 студзеня 2011 года.

Сёння наведнікі могуць не толькі пачытаць у нас навіны 11 раёнаў паўночнага захаду Беларусі – Маладзечанскага, Вілейскага, Валожынскага, Мядзельскага, Глыбоцкага, Докшыцкага, Браслаўскага, Пастаўскага, Смаргонскага, Ашмянскага і Астравецкага. Але і карыстацца іншымі сервісамі: афішамі імпрэзаў, спаборніцтваў і іншых падзей, прагнозам надвор’я, раскладам руху транспарту, блогамі, бясплатнымі аб’явамі.

Нашым партнёрам і кліентам мы прапануем выхад на паўночна-заходні рэгіён Беларусі, патрэбную ім рэгіянальную аўдыторыю, якасную работу каманды прафесіяналаў і індывідуальны падыход.

Сёння Кraj.by штодня наведваюць каля 6000 унікальных карыстальнікаў. У нашых суполках у "Вконтакте" і "Аднакласніках" каля 4000 і 14 000 падпісчыкаў адпаведна. Перад імшой у касцёле можна пачуць, як жанчыны пераказваюць адна адной навіны, прыгаворваючы пры гэтым: “Я сама на Кraj.by чытала”.

У нас амбіцыйныя планы на 2016, святочны для нас, год. Будзем пашыраць сваю аўдыторыю, удасканальваць нашы сервісы, працаваць над іх зручнасцю, запланавалі некалькі цікавых праектаў.

У рэдакцыі працуюць 2 сябры Маладзечанскай філіі ГА "БАЖ", з намі стала супрацоўнічаюць яшчэ 3 сябры арганізацыі.

Думаю, у нашай каманды – людзей, што працуюць у інфармацыйным і камерцыйным аддзелах, – усё атрымаецца.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!