НЕ - ВАЙНЕ!
162

Парламент Літвы забараніў прапагандысцкія беларускія тэле- і радыёпраграмы. Мінкульт абурыўся

22.09.2022

У чацвер літоўскі Сойм у тэрміновым парадку прыняў папраўку да закона, якая прадугледжвае часовую забарону дзяржаўных расійскіх і беларускіх тэлевізійных і радыёпраграм у краіне, піша Delfi.

За папраўку прагаласавалі 113 дэпутатаў, супраць — нуль, устрымаліся чацвёра парламентарыяў. Папраўка прадугледжвае часовую забарону на рэтрансляцыю і распаўсюджванне радыёпраграм, тэлепраграм або асобных праграм у сетцы Інтэрнэт, створаных асобамі, якія прама або ўскосна кіруюцца, кантралююцца або фінансуюцца Расіяй і Беларуссю. Гэтае палажэнне будзе дзейнічаць да 16 кастрычніка 2024 года.

Рашэнне было прынята ў тэрміновым парадку, паколькі ў пятніцу скончыўся тэрмін дзеяння пастановы Сойма аб увядзенні надзвычайнага становішча на ўсёй тэрыторыі краіны, якое забараняла рэтрансляцыю праграм, якія распаўсюджваюць дэзінфармацыю.

Паводле звестак літоўскага Міністэрства культуры, асноўныя медыя-каналы Расіі і Беларусі ўжо абмежаваны пасля расійскага ўварвання ва Украіну ў лютым рашэннямі літоўскіх ведамстваў або на падставе санкцый Еўрасаюза і ЗША. 

Беларускае Міністэрства інфармацыі абурылася. У афіцыйным тэлеграм-канале ведамства з'явіўся пост з загалоўкам "Забарона беларускі' тэлеканалаў у Літве — жаданне афіцыйнага Вільнюса падавіць любое іншадумства".

Не ўспамінаючы, колькі назалежных медыя знішчаны за апошнія два гады ў Беларусі, Мінінфарм заяўляе: "Прыняцце парламентам Літвы паправак у заканадаўства, якія прадугледжваюць забарону трансляцыі беларускіх каналаў на сваёй тэрыторыі, на думку Мінінфарма Беларусі, сведчыць аб непрыкрытым жаданні афіцыйнага Вільнюса штучна абмежаваць доступ літоўскіх грамадзян да альтэрнатыўнай інфармацыі і здушыць любое іншадумства.

Падобныя рашэнні красамоўна гавораць аб тым, што ўсе развагі літоўскіх уладаў аб свабодзе слова і дэмакратыі носяць выключна дэкларатыўны характар".

Чытайце яшчэ:

«Падчас практыкі давалі пісаць выключна пра заблукаўшых у лесе і тапельцаў»: з якімі праблемамі сутыкаюцца пачаткоўцы-журналісты

Заўтра пачнецца працэс над рэдактарам "Ежедневника" Сяргеем Сацуком. Суд будзе адкрыты

Міністр інфармацыі прыехаў у Івацэвічы і прапанаваў журналістам “пісаць праўду”

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!