1111 0

Памёр пісьменнік і даследчык сталінскіх рэпрэсій Леанід Маракоў

17.12.2016 Крыніца: Радыё Свабода

Зранку 17 сьнежня пайшоў з жыцьця Леанід Маракоў. Маракову было 58 год.

Развітанне з Леанідам Мараковым - ў панядзелак у Саборы Пятра і Паўла

У яго была пухліна галаўнога мозгу. Па словах сына Маракова, пухліна была прычынай таго, што на пачатку году Леанід перажыў інсульт.

Леанід Маракоў нарадзіўся ў 1958 годзе. Па прафэсіі інжынэр-радыёэлектронік. У 1990-я ён стаў вывучаць біяграфію свайго дзядзькі паэта Валера Маракова, які быў расстраляны 29 кастрычніка 1937 году. Вынікам працы стала маштабнае дасьледаваньне сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі — падрыхтаваны і часткова выдадзены 10-тамовы энцыкляпэдычны даведнік пад назвай «Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794–1991». Агулам сабраныя зьвесткі пра 20 тысяч ахвяраў.

Маракоў выдаў таксама дакумэнтальны досьлед «Ахвяры і карнікі», дзе прыводзіць біяграфіі ахвяраў і тых, хто датычны да рэпрэсіяў у Беларусі. Асобна выйшла кніга, дзе сабраныя зьвесткі пра рэпрэсаваных у Беларусі праваслаўных сьвятароў.

Леанід Маракоў. «Галоўная вуліца Мінска»

Леанід Маракоў. «Галоўная вуліца Мінска»

Леанід Маракоў. «Галоўная вуліца Мінска»

Леанід Маракоў. «Галоўная вуліца Мінска»

Леанід Маракоў таксама вядомы сваімі літаратурнымі творамі, аўтар некалькіх кніг. У 2014 годзе выйшла ягоная манаграфія «Галоўная вуліца Мінска. 1880–1940».