388

Памёр палітолаг Уладзімер Роўда

16.03.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Ва ўзросце 65 гадоў памёр вядомы беларускі палітолаг, кандыдат філасофскіх навук Уладзімер Роўда.

Развітанне з Уладзімерам Роўдам адбудзецца ў Мінску 17 сакавіка па адрасе: Даўгінаўскі тракт, 160А / 1 з 11.00 да 12.00.

Пра яго смерць палітолага паведаміў журналіст Паўлюк Быкоўскі.

Уладзімер Роўда нарадзіўся ў 1955 годзе.

Ён быў палітолагам, кандыдатам філасофскіх навук, выкладчыкам магістарскай праграмы "Публічная палітыка" ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільнюс), кіраваў Аналітычным беларускім цэнтрам. Аўтар шэрагу даследчых і вучэбна-метадычных прац. У прыватнасці, быў аўтарам вучэбнага дапаможніка «Параўнальная паліталогія» ў трох частках, прысвечанага аналізу найважнейшых тэарэтычных канцэпцый гэтай навукі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!