532

Памёр навуковец, грамадзкі дзяяч, сябра БАЖ Юры Варонежцаў

21.10.2020 Крыніца: Радыё Свабода

Юры Варонежцаў быў адказным сакратаром Камісіі расьсьледаваньня прычын аварыі на ЧАЭС Вярхоўнага Савету СССР. Выступаў супраць забыцьця наступстваў Чарнобылю і будаўніцтва новай АЭС у Беларусі.

У 1989 годзе Юры Варонежцаў стаў дэпутатам Вярхоўнага Савету СССР ад Гомля. Займаўся там расьсьледаваньнем аварыі на Чарнобыльскай АЭС і наступствамі катастрофы. Ён вынайшаў дазымэтар гама-выпраменьваньня. Выступаў супраць забыцьця наступстваў Чарнобылю і будаўніцтва новай АЭС у Беларусі.

Варонежцаў — аўтар больш як 30 вынаходзтваў, 2 манаграфіяў і каля 50 навуковых публікацыяў.

Юрый Варонежцаў быў сябрам Беларускай асацыяцыі журналістаў. Арганізацыя выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім Юрыя Іванавіча.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!