268

Памёр легендарны дыктар Ілля Курган

21.08.2019 Крыніца: Nn.by

Уначы 21 жніўня памёр Ілья Курган. Яму было 93 гады. Пра гэта TUT.BY паведамілі сваякі легендарнага дыктара.

Фота Вадзіма Заміроўскага

Сапраўднае імя Ільі Кургана — Ілля Эйдэльман. Калі ў 1949 годзе ён прайшоў сярод амаль 100 кандыдатаў па конкурсе i быў прыняты дыктарам Беларускага Радыё, кіраўніцтва прапанавала яму афіцыйна памяняць прозвішча. На радыё ён прапрацаваў да 1990 года.

Ён таксама працаваў літаратурным кансультантам у Купалаўскім тэатры і Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, выкладаў на кафедры сцэнічнай мовы ў Беларускай акадэміі мастацтваў і Мінскім універсітэце культуры і мастацтваў.

Ілля Львовіч сышоў на пенсію толькі ў 87 гадоў.

«Гаворыць Мінск» — па гэтай фразе Іллю Кургана ведалі ўсе беларусы.

"Я Курган, про меня ещё Янка Купала писал". Легендарный диктор — про старость, культуру и шутки