911

Памёр айчым Веранікі Чаркасавай Уладзімір Мялешка

27.02.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

Вядомы ў мінулым журналіст доўгі час змагаўся з цяжкай хваробай.

Яшчэ адным моцным выпрабаваннем для Уладзіміра Мялешкі і Дыяны Чаркасавай былі рэгулярныя візіты праваахоўных органаў. Міліцыянты працягваюць шукаць іх унука, які шмат гадоў таму з’ехаў за мяжу.

У той жа час зверскае забойства журналісткі газеты «Салідарнасць» Веранікі Чаркасавай, здзейсненае яшчэ ў 2004 годзе, так і засталося нераскрытым.

Кожны год у дзень забойства Веранікі сям’я Чаркасавых, калегі наведвалі магілу забітай журналісткі.

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім Уладзіміра Мялешкі. Смуткуем разам з вамі.

Развітанне з Уладзімірам Уладзіміравічам прайшло 28 лютага ў Мінску.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!