НЕ - ВАЙНЕ!
1234

Памёр Анджэй Вайда

10.10.2016 Крыніца: Радыё Свабода

Прычына сьмерці не паведамляецца, але вядома, што за некалькі дзён да сьмерці Вайду паклалі ў шпіталь. Пакуль не называецца і дата пахаваньня.

Анджэй Вайда

Анджэй Вайда — рэжысэр пяці дзясяткаў фільмаў, у многіх зь іх выступаў сцэнарыстам. Уладальнік ганаровага «Оскара», прэміяў «Сэзар» і «Фэлікс», спэцыяльнага прызу Канскага кінафэстывалю і доўгага шэрагу іншых узнагародаў, кавалер Ордэну Белага арла (найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Польшчы).

Вядомы сваімі фільмамі «Канал», «Зямля абяцаная», «Попел і дыямант», «Дантон», «Панны зь Вількі», «Чалавек з жалеза», «Катынь». Чатыры зь іх намінаваліся на «Оскара» як найлепшы фільм на замежнай мове. Сёлета на «Оскара» намінаваны яго апошні фільм — «Пасьлявіды», які распавядае пра «польскага Шагала», народжанага ў Менску Ўладзіслава Страмінскага.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!