13844 2

Памерла Ганна Вольская

23.03.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

23 сакавіка ад анкалагічнай хваробы пайшла з жыцця сябра ГА “БАЖ” Ганна Вольская, жонка вядомага беларускага музыкі Лявона Вольскага. Развітанне з Ганнай Вольскай – заўтра ў Свята-Елісавецінскім манастыры

Ганна Вольская нарадзілася 11 чэрвеня 1975 года.

Скончыла Інстытут культуры. У 1995-1996 гадах працавала ў рэкламным аддзеле легендарнага “Радыё 101.2”, дзе і пазнаёмілася з будучым мужам. У шлюбе у іх нарадзілася дачка Адэля, якой сёння споўнілася 18 гадоў.

Ганна пэўны час была дырэктарам гурту N.R.M., з’яўлялася нязменным прадзюсарам музычнага праекта “Крамбамбуля” і сольных альбомаў Лявона Вольскага, выступала суаўтаркай сцэнару, прадзюсарам і нават акторкай у некалькіх праектах для тэлеканала “Белсат” (“Снежны завулак”, “Назад у будучыню”). Сябра ГА “БАЖ” з 2009 года.

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” горка смуткуе разам са сваякамі і сябрамі Ганны. Трымайцеся мужна.

Вольга Бабак: У Ганны Вольскай знайшлі рак малочнай залозы, але яна не хацела «ляжаць у лякарнях і паміраць»

Ганна Вольская: «Каб у нас тут быць культурным чалавекам, спачатку трэба адчуць сябе беларусам»

Каментары

Шчырыя спачуванні ад Баранавіцкай філіі БАЖ і калектыву Intex-press. Трымайцеся. Мы з вамі ў гэты горкі перыяд для вашай сям'і.

Ёй зараз лёгка,добра і нічога не баліць, а баліць блізкім і родным, якія вельмі хацелі, каб яна як мага даўжэй была з імі. Шчырыя спачуванні, смуткуем разам з вамі.