1364

Памерла 29-гадовая рэжысёр Любоў Зямцова, што трапіла ў аварыю пад Пухавічамі

22.05.2020 Крыніца: "Еўрарадыё"

Сёння раніцай у рэанімацыі памерла рэжысёрка праекта "Невядомая Беларусь" Любоў Зямцова. Тыдзень таму каманда праекта трапіла ў аўтакатастрофу. Яны здымалі фільм пра валанцёраў, якія дапамагаюць дактарам змагацца з каранавірусам.

Любоў Зямцова — беларуская дакументалістка. Яна скончыла школу Waida School Doc Pro ў Варшаве. Яе фільмы ўдзельнічалі ў такіх кінафестывалях, як Astra Film Festival, Артдоксфэст, Watch Docs Belarus і іншых.

У апошні час Любоў Зямцова працавала над серыялам "Невядомая Беларусь" для тэлеканала "Настоящее время".

14 мая па дарозе з Гомеля ў Мінск у аварыю трапіла група дакументалістаў: загінулі рэжысёр Уладзімір Міхайлоўскі і мастак-гукарэжысёр Максім Гаўрыленка. Любоў Зямцова трапіла ў крытычным стане ў рэанімацыю. У Гомелі дакументалісты здымалі фільм пра тое, як валанцёры дапамагаюць медыкам у барацьбе з каранавірусам.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!