262

Паляванне на ведзьмаў. Наклад кнігі Альгерда Бахарэвіча забралі на экспертызу

09.04.2021 Крыніца: Наша Ніва

Выхад кнігі Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы» затрымліваецца.

«Учора на Мінскай рэгіянальнай мытні яе забралі на мытную экспертызу. Што там будуць правяраць, нам невядома. Чакаем вынікаў — максімальна экспертыза можа працягвацца да 6 мая», — паведаміў у сваім фэйсбуку прадстаўнік выдавецтва «Янушкевіч» Сяргей Макарэвіч.

Кніга была надрукавана ў 2017 годзе, а зараз павінна выйсці перавыданне.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!