192

Палітзняволеных Валерыю Касцюгову і Таццяну Кузіну пачнуць судзіць 6 лютага

26.01.2023 Крыніца: ПЦ ВЯСНА

Пра гэта паведамляе ПЦ "Вясна"

Валерыя Касцюгова — паліталагіня, заснавальніца і рэдактарка сайта экспертнай супольнасці "Наша меркаванне", рэдактарка і аўтарка "Беларускага штогодніка" і кіраўніца групы экспертаў па маніторынгу "Беларусь у фокусе". Яе затрымалі 30 чэрвеня 2021 года.

Таццяна Кузіна — сузаснавальніца школы маладых менеджараў публічнага адміністравання Sympa, экспертка даследчага праекта bipart. Была затрымана ў Мінску ўначы з 28 на 29 чэрвеня 2021 года.

У залежнасці ад ролі кожнай іх абвінавачваюць па трох артыкулах КК: ч. 1 арт. 357 (дапамаганне дзеянням, учыненым з мэтай захопу ўлады), ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) і ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). 6 лютага іх справу пачне разглядаць суддзя Мінгарсуда Дзіна Кучук.

Чытайце яшчэ:

У падтрымку Андрэя Аляксандрава BYSOL разыграе арыгінальную футболку “Ліверпуля”

“Шмат гадоў працаваў у нелегальнай арганізацыі”, – прапагандысты з “закрытага суда” над журналістам Андрэем Пачобутам

Журналісту Свабоды Ігару Лосіку дазволілі перапісвацца з жонкай Дар’яй

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!