196

Палітзняволеная Юлія Слуцкая ўзнагароджана міжнароднай прэміяй

23.06.2021 Крыніца: "Еўрарадыё"

Палітзняволеная, заснавальніца Press Club Belarus Юлія Слуцкая ўзнагароджана Прэміяй за свабоду слова, заснаванай Міжнароднай асацыяцыяй прэс-клубаў.

Журналісткі тэлеканала "Белсат", палітзняволеныя Кацярына Андрэева ​​і Дар'я Чульцова ўганараваны спецыяльнай ўзнагародай Прэс-клуба Польшчы.

 

Кіраўніцтва, супрацоўнікі Press Club Belarus былі затрыманыя ў снежні 2020-га. Фігурантаў справы вінавацяць у нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Усе яны прызнаныя палітвязнямі.

Кацярына Андрэева (Бахвалава) і Дар'я Чульцова ў лютым 2021-га былі асуджаныя на 2 гады калоніі агульнага рэжыму за "арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" — вялі стрым з мірнай акцыі пратэсту. Журналісткі адбываюць пакаранне ў калоніі ў Гомелі.

У Юлии Слуцкой проблемы со здоровьем. Тюремный доктор сказал: «Не переживайте, это магнитные бури…»

«Гэта і ёсць любоў да Беларусі». Як Даша Чульцова, якую судзяць за стрым, прыйшла ў журналістыку

МФЖ асуджае прысуд Андрэевай і Чульцовай і патрабуе неадкладнага іх вызвалення

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!