НЕ - ВАЙНЕ!
809

Палітык Роберт Бедрань стаў "хросным бацькам" журналіста Анджэя Пачобута

28.04.2021 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Анджэй Пачобут, журналіст, сябра ГА “БАЖ” і актывіст польскай меншасці ў Беларусі і яшчэ восем палітвязняў рэжыму Лукашэнкі атрымалі 28 красавіка "хросных бацькоў" з ЕС.

Журналісту Анджэю Пачобуту прад'яўленае абвінавачванне па арт. 130 Крымінальнага кодэкса ("Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні").

Анджэй атрымаў апеку дэпутата Еўрапейскага парламента, старшынёй дэлегацыі па сувязях з Беларуссю Роберта Бедраня, піша znadniemna.pl.

Гэта адбылося у межах акцыі "Усынаўленне зняволенага" — акцыі, якая была створаная нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыяй "Libereco — партнёрства па правах чалавека".

Актывісты акрганізацыі ў межах акцыі заклікалі да салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

Кампанія #WeStandBYyou заклікае да салідарнасці з усімі людзьмі ў Беларусі, якія змагаюцца за свабодныя і сумленныя выбары, дэмакратызацыю краіны, вяршэнства закона і павагу правоў чалавека. Той, хто хоча падтрымаць ахвяр палітычнага пераследу ў Беларусі, можа зрабіць гэта ў сацыяльных сетках з хэштэгам #WeStandBYyou.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!