407

Палітвязень, блогер Ігар Лосік абвясціў бестэрміновую галадоўку

15.12.2020 Крыніца: "Наша Ніва"

25 снежня cканчаўся максімальны тэрмін утрымання яго пад вартай (быў затрыманы 25 чэрвеня) паводле ранейшага абвінавачання, але яму выставілі новае: у «падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках», паведамляе тэлеграм-канал "МотолькоПомоги".

Жонка Ігара Лосіка таксама абвясціла бесстэрміновую галадоўку.

Паводле яго, Лосік не прызнаў віну і абвясціў галадоўку да зьняцця ўсіх абвінавачанняў або змянення меры стрымання.

Паводле арт. 293 КК РБ (падрыхтоўванне да ўдзелу ў масавых акцыях) пакаранне прадугледжвае ад 3 да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Таксама сёння стала вядома, што такое ж новае абвінавачанне выставілі Міколу Статкевічу. Пра гэта паведаміла яго жонка Марына Адамовіч.

Расійскае "даследаванне": Усе топ-блогеры Беларусі — русафобы і грантаеды

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!