НЕ - ВАЙНЕ!
3925

Пальчысу далі 1 год і 9 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову (ФОТА)

28.10.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", фота Радыё Свабода

Такі вырак быў абвешчаны ў пятніцу ў Мінскім гарадскім судзе. Кожны дзень утрымання ў СІЗА Пальчысу залічыцца за два, таму пакаранне Эдуарду застаецца амаль два месяцы «хатняй хіміі».

Пальчыс прызнаны вінаватым у распальванні варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці (ч. 1 арт. 130 КК), а таксама ў вырабе і распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару (арт. 343 КК).

Пальчыс пасля вызвалення: сілавікі стварылі папулярнасць сайта 1863x.com

Пасля таго, як Пальчыса вызвалілі з-за кратаў, людзі віталі яго воклічамі "Жыве Беларусь" і віншавалі з Днём народзінаў, які блогер адзначае сёння.

Сам Пальчыс падзякаваў усім за падтрымку. "Я не лічу сябе героем. Гэта зрабілі вы. Тое, што вызвалілі мяне, — гэта ваша заслуга, тых, хто пісалі пра гэта. Мы будзем змагацца за ўсіх. Людзі не павінны сядзець за палітыку", — кажа Эдуард.

Тым часам стала вядома, што за два тыдні, пакуль ішоў працэс, супрацоўнікі міліцыі склалі больш за 70 пратаколаў супраць актывістаў, якія штодзённа прыходзілі да будынка патрабаваць вызвалення Эдуарда. Усіх гэтых людзей чакаюць адміністрацыйныя суды.

Эдуард абдымае жонку Вікторыю

Да ўступлення прысуду ў законную сілу Эдуард Пальчыс застанецца пад падпіскай аб нявыездзе.

Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі Эдуарда Пальчыса палітычным вязням і лічаць, што справа супраць яго – палітычна матываваная.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!