669

Пакістанскі рэпарцёр распавёў аб паводцы па шыю ў вадзе ВІДЭА

31.07.2019 Крыніца: "Наша Ніва"

Рэпарцёр пакістанскага тэлеканала GTV News Азадар Хусейн выйшаў у эфір, стоячы па шыю ў вадзе.

Такім чынам ён дэманстраваў, наколькі затапіла правінцыю Пунджаб і пад'ём узроўню вады ў рацэ Сінд.

За мінулы месяц у Пакістане загінулі дзясяткі людзей з-за моцных паводак.

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!