НЕ - ВАЙНЕ!
353

Паглыблены тэматычны курс па Правах чалавека (Дэдлайн 8 ліпеня 2022)

27.06.2022 Крыніца: belschool

Беларуская Праваабарончая школа аб'яўляе набор на Паглыблены тэматычны курс па Правах чалавека!

Пра праграму курса

Праграма курса складаецца з 3 сесій, на якіх разглядаюцца асноўныя тэарэтычныя моманты Правоў чалавека, а таксама прапрацоўваюцца практычныя навыкі і soft skills.

Курс накіраваны на паглыбленне матываванымі маладымі людзьмі ведаў у галіне правоў чалавека, актывізацыю іх практычнага прымянення ў праваабарончай і грамадскай сферах.

Курс разлічаны на 3 месяцы (ліпень – верасень 2022 года), навучанне будзе адбывацца ў змяшаным фармаце: анлайн і афлайн сесіі з вывучэннем навучальных матэрыялаў і праходжаннем тэставання.

Да ўдзелу запрашаецца беларуская моладзь (18 - 39 год, пры наяўнасці высокай матывацыі і рэкамендацый узроставыя межы могуць быць пашырыныя) незалежна ад месца актуальнага знаходжання.

Працоўныя мовы ўсіх актыўнасцяў: беларуская і руская.

Выкладчыкі_цы праграмы – прадстаўнікі_цы вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты_кі ў галіне правоў чалавека і права.

Ад удзельнікаў_ц будзе патрабавацца прысутнасць на ўсіх сесіях, у сувязі з чым арганізатары_кі просяць прэтэндэнтаў_к уважліва прааналізаваць і ацаніць свае магчымасці паўнавартаснага ўдзелу ў праграме.
Дэдлайн падачы заявак: 8 ліпеня. 

Гэты курс будзе цікавы тым, хто

  • Мае базавыя веды ў сферы Правоў чалавека

  • Калі вы прайшлі акадэмічны курс па Правах чалавека альбо навучаліся на праграмах нефармальнай адукацыі, смела падавайцеся! *асаблівая ўвага будзе надавацца заяўкам, атрыманым ад выпускнікоў_ц адукацыйных праграм Беларускай Праваабарончай школы

  • Хоча паглыбляцца як у тэарэтычную, так і ў практычную сферу Правоў чалавека

  • Важна: курс накіраваны на актывізацыю ведаў у сферы Правоў чалавека ў дзеянні.

  • Гатовы да актыўнага навучання

  • Усе сесіі разумеюць пад сабой актыўнае ўключэнне ў навучанне праз інтэрактыўныя методыкі нефармальнай адукацыі.

Падаць заяўку

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!