НЕ - ВАЙНЕ!
251

Падтрымай палітзняволеных жанчын стыкерпакам і вестачкай салідарнасці

10.08.2022 Крыніца: Вясна

Да другой гадавіны з пачатку Жаночых маршаў – 12 жніўня –  "Майстэрня паштовак салідарнасці" разам з кампаніяй #FreeViasna зрабілі стыкерпак, які дапаможа выказаць павагу, любоў і пяшчоту палітзняволеным жанчынам. Мы дашлем налепкі ўсім ім за краты і запрашаем вас дадаць вашыя словы падтрымкі.

Два гады таму мы захапляліся сілай смелых беларускіх жанчын. Яны выйшлі без зброі, маючы з сабою толькі бясконцую любоў да Беларусі. За імі ўзнялася ўся краіна. Сёння яны працягваюць змяняць усё навокал і імкнуцца да праўды, нават знаходзячыся за кратамі.

Што зрабіць?

Пакіньце вестачку для любой палітзняволенай жанчыны ў анлайн-форме "Майстэрні", а валанцёркі і валанцёры перапішуць яе на дызайнерскую паштоўку і дашлюць разам са стыкерпакам.

Якога памеру мусіць быць вестачка?

Гэта могуць быць як некалькі кароткіх сказаў са словамі падтрымкі, так і паўнавартасны ліст. Лісты перапісваюцца на дызайнерскія паштоўкі "Майстэрні".

Што, калі вестачкі атрымаюць не ўсе жанчыны?

Мы уласна падпішам паштоўкі салідарнасці ўсім тым, хто не атрымае вестачак праз анлайн-форму і дашлем разам са стыкерпакамі. Важна, каб усе палітзняволеныя жанчыны адчулі ўвагу і падтрымку!

Што, калі адной жанчыне напішуць адразу некалькі чалавек?

У такім выпадку мы дашлем усе вестачкі, але толькі ў адзін канверт дадаткова да паштоўкі/ліста ўкладзем стыкерпак.

Наш салідарны абавязак – падтрымаць жанчын у няволі. Давайце зробім гэта разам!

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!