НЕ - ВАЙНЕ!
272

Падкаст «Эканоміка з Чалым» прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі

02.11.2022 Крыніца: Наша Ніва

Падкаст тэлеканала «Белсат» «Эканоміка з Чалым. Давайце разбірацца», размешчаны на некалькіх стрымінгавых сэрвісах, з'явіўся ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Мінінфарма.

Суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў падкаст «экстрэмісцкім» разам з матэрыяламі Беларускага расследавальніцкага цэнтра.

Падкаст «Эканоміка з Чалым. Давайце разбірацца» знік з сэрвісу «Яндэкс.Музыка», на ўсіх астатніх платформах ён даступны для праслухоўвання.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!