494

Падчас Сусветнай канферэнцыі па свабодзе прэсы 9–10 снежня будуць абмяркоўваць сітуацыю ў Беларусі РЭГІСТРАЦЫЯ

04.12.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Сусветная канферэнцыя па свабодзе прэсы (World Press Freedom Conference — WPFC) — глабальнае штогадовае мерапрыемства ААН, якое збірае журналістаў, медыя-кампаніі, праваабаронцаў і праваахоўнікаў, палітыкаў, навукоўцаў, моладзь, грамадскія арганізацыі і ўсіх, хто зацікаўлены ў свабодзе прэсы ва ўсім свеце.

У гэтым годзе Сусветную канферэнцыю па свабодзе прэсы арганізоўваюць сумесна ЮНЭСКА і Каралеўства Нідэрландаў. Канферэнцыя пройдзе ў новым інавацыйным фармаце, аб'ядноўваючы лічбавыя і фізічныя элементы, што забяспечвае больш шырокі ахоп аўдыторыі з улікам умоў ізаляцыі з прычыны COVID-19.

Кожны можа далучыцца да канферэнцыі праз інтэрнэт.

Акрамя вядомых журналістаў і праваабаронцаў з розных краін, на канферэнцыі выступіць беларускі драматург Андрэй Курэйчык. У жніўні 2020 года Курэйчык напісаў п'есу “Пакрыўджаныя. Беларусь(сія)” на хвалі пратэстных падзей. Тэкст быў перакладзены на іншыя мовы, у тым ліку на галандскую, і цяпер яго чытаюць у тэатрах у розных частках свету.

Выступ Андрэя Курэйчыка "Свабода СМІ і свабода выказвання меркавання ў Беларусі" запланаваны 9 снежня з 18.30 да 19.30.

На гэтым сайце можна азнаёміцца з праграмай, зарэгістравацца і далучыцца да канферэнцыі: https://wpfc2020.com.

Праграма канфэрэнцыі ТУТ.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!