361

Падчас паказу фільма пра галадамор на цэнтр «Мемарыяла» ў Маскве напалі невядомыя

15.10.2021 Крыніца: Наша Ніва

У Маскве на офіс праваабарончага цэнтра «Мемарыял» здзейснілі напад некалькі дзясяткаў чалавек. Інцыдэнт адбыўся ў чацвер падчас паказу фільма Агнешкі Холанд «Гарэт Джонс».

Прагляд быў арганізаваны сумесна з польскім культурным цэнтрам. прыкладна праз 10 хвілін пасля пачатку фільма ў залу ўварваліся людзі ў масках і загадалі ўсім ляжаць, паведамляе «Радыё Свабода».

Многія гледачы спужаліся, вырашыўшы, што гэта захоп закладнікаў. Затым нападнікі зайшлі на сцэну і сталі назваць прысутных «фашыстамі» і выкрыкваць лозунгі «Далоў!» і «Сыходзь!». Падрабязнасцяў аб тых, хто нападаў і прычынах іх ўчынку пакуль няма.

Фільм, падчас паказу якога адбыўся напад, апавядае аб брытанскім журналісце, што прыехаў у СССР і стаў сведкам Галадамору на тэрыторыі Украіны.

Да прыезду паліцыі ўдалося затрымаць траіх чалавек. Іх забралі ў аддзел. Пасля гэтага паліцыя ачапіла будынак, дзе размешчаны офіс «Мемарыяла» - гасцей прагляду з яго выпусцілі, а супрацоўнікаў арганізацыі - не.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!