276

Пад Пухавічамі затрымалі блогера Сяргея Пятрухіна

16.06.2020 Крыніца: Spring96.org

Блогера, аўтара каналаў "Народны рэпарцёр" і "Youtube-дэпутаты" Сяргея Пятрухіна затрымалі днём 16 чэрвеня.

Ён знаходзіўся ў вёсцы ў Пухавіцкім раёне ў доме сваёй сяброўкі. Каб затрымаць блогера, туды прыехалі два буса з міліцыянтамі і з самага ранку сачылі за домам. Перад затрыманнем яны паведамілі Пятрухіна, што забіраюць адбываць яго "неадбытыя суткі".

Куды менавіта павезлі блогера - пакуль невядома.

Напярэдадні ў Брэсце быў затрыманы паплечнік Пятрухіна, блогер і прэс-сакратар ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Аляксандр Кабанаў. Зараз ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАУС Брэста. Прычыны затрымання дагэтуль невядомыя.

Cа слоў праваабаронцы Барыса Бухеля,  з ім звязалася жанчына, якая на час затрымання прысутнічала на дачы сваёй сяброўкі, дзе затрымалі Пятрухіна. Сказала, што была там падчас агляду дачы і затрымання Сяргея, і што ён цяпер знаходзіцца ў аддзяленні міліцыі ў пасёлку Дружны ў Пухавіцкім раёне. Падчас размовы побач была гаспадыня дачы і нейкі мужчына. Сказалі, што паедуць у АУС, павязуць перадачу.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!