НЕ - ВАЙНЕ!
277

Пад Кіевам загінуў украінскі фатограф Максім Левін

02.04.2022

Пад Кіевам загінуў украінскі фатограф Максім Левін. Пра яго смерць паведаміла  выданне «Левы бераг» , у якім раней працаваў Левін.

Цела Максіма Левіна знайшлі 1 красавіка ў сяле Гуту Межыгорскую ў Вышгародскім раёне Кіеўскай вобласці.

Левін супрацоўнічаў з Reuters, Associated Press, "Бі-бі-сі". Мы публікуем адну з апошніх фатаграфій, якую зняў Левін. 

Максім у суправаджэнні вайскоўца, былога фатографа Аляксея Чарнышова 13 сакавіка накіраваўся ў Гуту Межыгорск, каб дакументаваць наступствы расійскага ўварвання. Яны пакінулі машыну і накіраваліся ў бок вёскі Мошчун.

Пазней стала вядома, што ў раёне, дзе Максім збіраўся працаваць, завязаліся напружаныя баі.

У 2014 годзе разам са сваім калегам Маркіянам Лісейкам Левін заснаваў ваенны праект AFTER ILOVAISK afterilovaisk.com, каб захаваць і пераасэнсаваць значэнне жнівеньскіх падзей 2014 года вайскоўцамі, іх сем'ямі і грамадзянамі Украіны ў цэлым.

Максім быў адным з тых, каму ўдалося выбрацца з Ілавайскага катла жывым. Акрамя журналістыкі, ён стварыў дзясяткі фота- і відэапраектаў для гуманітарных арганізацый, такіх як Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ), ААН, ЮНІСЕФ, АБСЕ, UN Woman.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!