НЕ - ВАЙНЕ!
291

Пачынаецца суд над палітзняволеным журналістам Дзянісам Івашыным

15.08.2022 Крыніца: Алена Рувіна, Белсат

Гарадзенскі абласны суд сёння, 15 жніўня, а 14:30 пачне разгляд справы журналіста Дзяніса Івашына. Судовы працэс будзе весці суддзя Валерый Раманоўскі.

Супрацоўнікі КДБ затрымалі Івашына 12 сакавіка 2021 года. Спачатку Дзяніс праходзіў падазраваным паводле арт. 365 КК («Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных справаў»). Пазней яму выставілі абвінавачванне яшчэ і паводле ч. 1 арт. 356 КК («Здрада дзяржаве»). На падставе гэтага артыкулу журналісту пагражае ад 7 да 15 гадоў няволі.

Таксама КДБ абвінаваціў Дзяніса ў супрацы з украінскай выведкай і заявіў: «Украінскі бок глыбока вывучыў асобу Дзяніса Івашына і ўсяляк яго стымуляваў, з выкарыстаннем як матэрыяльнага ўзнагароджання, так і іншага роду заахвочванняў, што маюць значэнне для фігуранта, з увагі да ўжо сфармаванага ў яго жадання быць датычным да лёсу Украіны. Так, за актыўны ўдзел у інфармацыйных акцыях ён узнагароджаны граматаю намесніка міністра абароны Украіны Ігара Далгова, на той момант куратара Генеральнага штабу Збройных сілаў Украіны, а нацыянальная камісія ў пытаннях замежных украінцаў выдае яму пасведчанне замежнага ўкраінца».

Дзяніс Івашын – гарадзенскі журналіст, вядомы расследаваннямі пра ўдзел беларускіх сілавікоў у баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны ў складзе прарасейскіх фармаванняў, а таксама пра лёс чальцоў «Беркуту», якія ўцяклі з Украіны і служаць у беларускім АМАПе.

Чытайце яшчэ:

«Ён мае аўтарытэт і сярод „палітычных“, і сярод крымінальнікаў». Як сядзіць журналіст Дзяніс Івашын, якога вінавацяць у «здрадзе дзяржаве»

Журналістка Марыя Грыц зрабіла бчб-сцяг, у якім імёны 588 жанчын

«Анджей Почобут начал знакомиться с уголовным делом. Это значит, что скоро его передадут в суд

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!