НЕ - ВАЙНЕ!
2624

Пачынаецца рэгістрацыя на “БАЖынкі-2015”!

22.07.2015 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Карпаратыўны спартыўна-культурніцкі фэст “БАЖынкі-2015” адбудзецца 7-8 жніўня. Гэтым разам у госці запрашае Віцебшчына. Рэгістрацыя – да 3 жніўня!

Арганізатары вырашылі сёлета больш засяродзіцца на творчасці, чым на спорце. Удзельнікаў чакае майстар-клас па “вікіфікацыі” ад прафесіяналаў з «Фаланстэра», якія навучаць не толькі вышукваць інфармацыйныя скарбы побач з намі, але і самастойна пісаць артыкулы для “Вікіпедыі”. Паспрабаваць будзе магчымасць у кожнага!

Акрамя таго, мясцовыя адмыслоўцы распавядуць журналістам пра адметнасці, выбітных асобаў, паданні і легенды краю.

Ну і спартовыя баталіі, вясковую рамантку, народныя прысмакі, рыбалку і музыку таксама ніхто не адмяняў! Як і прэзентацыі каманд з прызамі для самых актыўных і крэатыўных. 

Нагадваем, што ў “БАЖынках” могуць браць удзел толькі сябры ГА “БАЖ”, гатовыя ўдзельнічаць ВА ЎСІХ мерапрыемствах фэсту. Тым, хто зарэгіструецца, дашлюць далейшыя інструкцыі.

 

Што трэба, каб зарэгістравацца на “БАЖынкі-2015”?

- Запоўніць фармуляр, дзе пазначыць сваё імя і прозвішча, горад (рэгіён), мабільны тэлефон, электронную пошту і год уступлення ў ГА "БАЖ",

Усе пытанні ці ўдакладненні па арганізацыі і правядзенні фэсту дасылайце на адрас: alsurovets@gmail.com альбо тэлефануйце: (029) 667 30 28.

Запрашаем!!!

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!