2514

Пачаўся суд па справе Эдуарда Пальчыса

14.10.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Гучныя справы

Працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Судовае паседжанне пачалося а 10-й гадзіне ды скончылася а 17-ай. Працяг працэсу запланаваны на 17-га кастрычніка.

Бяляцкі: важную ролю ў перасьледзе Пальчыса адыгралі сувязі паміж спэцслужбамі Расеі і Беларусі

Эдуарда Пальчыса, вядомага пад псеўданімам Джон Сільвер, які быў рэдактарам сайта 1863х.com, абвінавачваюць у здзяйсненні злачынстваў па ч.1 арт.130 (распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варажнечы ці розні) і ч.2 арт. 343 (распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусі. 

Эдуард быў затрыманы ў студзені 2016 г. у Расіі, а ў маі блогера экстрадзіравалі ў Беларусь, дзе ён быў адразу ўзяты пад варту.

25 жніўня суд Цэнтральнага раёна Мінска разгледзеў справу аб прызнанні экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі, размешчанай на сайце 1863х.com. У выніку закрытага судовага пасяджэння 9 артыкулаў, размешчаных на дадзеным сайце, прызналі экстрэмісцкімі.

Пальчысу пагражае да пяці гадоў абмежавання волі або да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Каля 10 чалавек развярнулі бел-чырвона-белыя сцягі перад будынкам суда і пачалі выкрыкваць лозунгі. Сярод іх Яўген Афнагель, Павел Севярынец, Максім Вінярскі. Міліцыянты не перашкаджаюць акцыі, але чкладаюць пратаколы на яе ўдзельнікаў.

Да суда прыйшоў палітык Алесь Лагвінец.

Таксама прысутнічаюць старшыня ГА "БАЖ" Андрэй Бастунец, намеснік старшыні Міхась Янчук.

Зміцер Дашкевіч каля будынка суда збірае подпісы ў падтрымку Эдуарда, каб потым перадаць іх адвакату.

Жонку Эдуарда — Вікторыю — выклікалі ў суд толькі на сённяшні дзень. Яна праходзіць па справе як сведка. Вікторыя Пальчыс мела позву на 10-ю гадзіну ў якасці сведкі. Аднак яе выклікалі толькі а 16-й. Яна не можа разгалошваць акалічнасці працэсу, але кажа, што ейны муж выглядае нармальна.

Паседжанне ў справе Пальчыса скончылася. Яго працягнуць у панядзелак, 17 кастрычніка, а 10-й раніцы.

***

Аляксандар і Антаніна Пальчысы расказалі "Радыё Свабода" пра свайго сына: ён вельмі добра вучыўся і цікавіўся кампутарамі.

«У СМІ была інфармацыя, што Эдуард вельмі добра ведае гісторыю і нават паступіў без іспыту ў БДУ. Але ён дасьведчаны ня толькі ў гісторыі, таксама выдатна вучыўся матэматыцы, інфарматыцы», — сказала Антаніна Пальчыс.

Бацька палітвязьня Аляксандр Пальчыс дадаў, што сын заўсёды цікавіўся кампутарнымі гульнямі і нават пісаў агляды для іх:

«Яшчэ калі пэрсанальныя кампутары не стаялі ў кожным доме, ён вельмі цікавіўся інфарматыкай, хадзіў у кампутарныя клюбы. Гадоў у 12-13 пачаў пісаць агляды гульняў у „Компьютерную газету“, яна была папулярнай на пачатку 2000-х».

Судзяць Пальчыса. Анлайн

Бацькі сказалі, што лістуюцца з сынам.

«Ён вельмі самаіранічны, таму і цяпер спрабуе жартаваць з той сытуацыі, у якую трапіў. Напрыклад, калі яго перавялі з Жодзіна на Валадарку, напісаў наступнае: „Я жыву ў цэнтры Менска і бясплатна“. Таксама піша, што можа даваць турмам рэйтынгі, як даюць гатэлям: ён жа ўжо некалькі турмаў зьмяніў», — расказала Антаніна Пальчыс.

Бацькі, якія размаўляюць на выдатнай беларускай мове, прызналіся, што доўгі час ня ведалі пра блогерскую дзейнасьць сына:

«Мы толькі ў лістападзе 2015 году даведаліся, што наш сын — Джон Сільвэр. Тады ж пачаліся допыты, ператрусы».

Журналісты пра справу Пальчыса

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!