2138

Пачаўся разгляд іску аб абароне дзелавой рэпутацыі супраць журналіста

07.02.2017 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

6 лютага ў эканамічным судзе Мінскай вобласці адбылося падрыхтоўчае паседжанне па іску ПГУП “Аида-торг” да аўтара артыкула “Медработник колледжа: будущих медиков в Борисове кормят дорого и некачественно” Паўла Сляпухіна аб абароне дзелавой рэпутацыі.

Паседжанне праводзіла суддзя Шарынская А. М.

Пасля ўстанаўлення яўкі бакоў, тлумачэння іх праў і абавязкаў суд выслухаў пазіцыі прадстаўнікоў істца і адказчыка, іх пытанні адзін аднаму.

З боку Паўла Сляпухіна суду было заяўлена хадайніцтва аб забеспячэнні доказаў і выкліку сведак па справе. Хадайніцтва была дапоўнена прадстаўнікамі істца ў частцы выпатрабавання ў сведак дадатковых дакументаў.

Новае судовае паседжанне па справе прызначана на 17 сакавіка 2017 года.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!