НЕ - ВАЙНЕ!
389

Пачаўся набор у школу відэаблогера (дэдлайн — 15 кастрычніка)

29.09.2022 Крыніца: Школа відэаблогера

Школа будзе карысная як для тых, хто пакуль толькі думае пра ўласны канал, так і для блогераў-пачаткоўцаў або тых, хто ўжо збірае дзясяткі тысяч праглядаў, але марыць пра сотні тысяч.

Беларускі YouTube стаў асноўнай крыніцай інфармацыі для вялікай колькасці беларусаў. І яны гатовыя спажываць яшчэ больш кантэнту. Цяпер адчуваецца востры недахоп новых твараў і каналаў у беларускім сегменце YouTube. "Школа відэаблогера" мае намер гэта выправіць.

Арганізатары ўпэўненыя, што шмат таленавітых беларусаў гатовыя рабіць класны кантэнт. Яны са свайго боку гатовыя дапамагчы жадаючым хутчэй раскруціць свой канал. 

Для арганізатараў не мае значэння пол, узрост і месца пражывання. Школа адкрытая для ўсіх. Галоўнае - вялікае жаданне рабіць цікавы кантэнт.

Спікерамі выступяць лепшыя блогеры Беларусі, якія ўжо дабіліся поспеху, а зараз гатовыя падзяліцца сваім вопытам. Сярод іх - Мікіта Мелказёраў, Маргарыта Ляўчук, Кацярына Сныціна, Мікіта Моніч, Яраслаў Пісарэнка, Ліза Ветрава і Мікіта Бялевіч.

Курс разлічаны на два месяцы і пройдзе ў кастрычніку-снежні 2022 года.

Навучане бесплатнае. Будуць праводзіцца тэсты, практычныя заняткі і дамашнія заданні.

Лепшыя атрымаюць ва ўзнагароду поўнае суправаджэнне і фінансаванне свайго канала:

- 3 каналы тэрмінам на 6 месяцаў;
- 3 каналы тэрмінам на 3 месяцы.

Кантакты: 

Telegram-bot: @videobloger_bot

email: info@videobloger.online

Падаць заяўку

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!