860

Па «справе БелТА» затрымалі рэдактара сайта "Белорусы и рынок"

08.08.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Журналіста Аляксея Жукава, які раней быў рэдактарам часопіса «Сельская гаспадарка», а цяпер працаваў рэдактарам сайта газеты "Белорусы и  рынок" забралі разам з жонкай Арынай з дома ў Бараўлянах.

Пра затрыманьне Жукава таксама паведамляе сайт reform.by.

Жонка Аляксея Жукава Арына пасля допыту ў Следчым камітэце сказала, што на там была ў якасці сведкі. Аднак падрабязнасці паведамляць адмовілася з прычыны падпіскі аб неразгалошванні.

Аляксей Жукаў застаецца пакуль у Следчым камітэце.

Учора, 7 жніўня, Следчы камітэт правёў ператрусы ў офісах TUT.by, БелаПАН, газеты «Навука». Крымінальная справа заведзеная па артыкуле на падставе ч. 2 арт. 349 КК РБ (несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі, дасканалы з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды) на падставе праверкі МУС, паведамляе прэс-служба СК Беларусі.