НЕ - ВАЙНЕ!
605

Оператара «Краіны для жыцця» Арцёма Сакава перавялі ў магілёўскую турму

16.11.2022 Крыніца: Вясна

9 лістапада ў судзе Шклоўскага раёна разглядзелі справу аб узмацненні рэжыму палітвязню і пераводзе Арцёма на турэмны рэжым. Па рашэнні суда Сакава перавялі на турэмны рэжым у Магілёў. 

Арцём — былы памежнік, сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай і адзін з відэааператараў Youtube-каналу «Краіна для жыцця». Яго абвінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса. 14 снежня ў Гомелі Арцёму прысудзілі 16 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па "справе Ціханоўскага". Вядома, што адміністрацыя шклоўскай калоніі 19 жніўня змясціла Арцёма ў ПКТ тэрмінам на чатыры месяцы. 

Нядаўна суд пастанавіў, што ўсе фігуранты павінны выплаціць 22 мільёны рублёў кампенсацыі "супрацоўнікам Міністэрства ўнутраных спраў за дадатковы час на службе падчас паслявыбарчых пратэстаў".

Чытайце яшчэ: 

Што такое Infopoint, доступ да якога атрымаў агент ГУБАЗіКа?

Краткое правовое руководство для интернет-ресурса в Беларуси и его корреспондентов

Віцебскую журналістку Жанну Жалевіч адпусцілі з ІЧУ да суда

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!