1141

OPEN Media Hub прапануе бясплатныя анлайн-курсы для журналістаў

30.11.2021

Журналісты, рэдактары, менеджэры і іншыя медыяспецыялісты з Усходняй Еўропы могуць прайсці гэтыя курсы і атрымаць сертыфікат.

OPEN Media Hub у рамках праекта падтрымкі медыяпрафесіяналаў з краін Усходняй Еўропы прапануе анлайн-курсы для журналістаў.

Тэмы курсаў — ад медыяменеджменту, вытворчасці кантэнту, асвятлення тэматыкі ЕС да спецыялізаваных рэпарцёрскіх курсаў (напрыклад, па асвятленні тэм міграцыі і энергетыкі).

Усе курсы бясплатныя, адкрытыя ўвесь час. Пры паспяховым завяршэнні ўдзельнікам выдаюцца сертыфікаты.

Падрабязная інфармацыя пра курсы

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!