«Офіс па правах людзей з інваліднасцю» шукае супрацоўніка ці супрацоўніцу ў калектыў

«Офіс па правах людзей з інваліднасцю»

Асветніцкая праваабарончая ўстанова «Офіс па правах людзей з інваліднасцю» (далей Офіс) шукае супрацоўніка / супрацоўніцу ў калектыў Офіса. «Мы шукаем прафесіянала, які нягледзячы на досыць складаную для абывацеля спецыфіку нашай працы, зможа ўключыцца ў працу па прасоўванні тэмы правоў людзей з інваліднасцю ў Беларусі».

Службовыя абавязкі:

  • удзел у планаванні і правядзенні інфармацыйных кампаній у падтрымку дзеянняў арганізацыі;
  • забеспячэнне бачнасці Офіса ў публічнай прасторы: вядзенне сацыяльных сетак, вядзенне сайта арганізацыі, камунікацыя з журналістамі і навінавымі парталамі;
  • забеспячэнне інфармацыйнай падтрымкі па кампаніях «Дэінстытуалізацыя», «Парадак 50»;
  • садзейнічанне ў арганізацыі канферэнцый, прэс-канферэнцый, семінараў і іншых мерапрыемстваў Офіса;
  • забеспячэнне ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі, партнёрскімі арганізацыямі, людзьмі з інваліднасцю і іншымі мэтавымі аўдыторыямі арганізацыі;
  • выкананне даручэнняў кіраўніцтва.

Прыярытэтам будзе з'яўляцца:

  • веданне англійскай мовы на ўзроўні дастатковым для штодзённай камунікацыі з замежнымі партнёрамі;
  • вопыт працы не менш за 3 гады;
  • наяўнасць у прэтэндэнта вопыту работы ў сферы правоў людзей з інваліднасцю;
  • вітаецца досвед працы ў некамерцыйнай арганізацыі і гатоўнасць выконваць нестандартныя задачы.

Дэдлайн 27 ліпеня

Падрабязнее па спасылцы